Tokyo Sky Tree | |
Tokyo Sky Tree у снежні 2014 | |
Інфармацыя пра будынак | |
---|---|
Прызначэнне | вяшчальная і назіральная вежа, рэстаранны комплекс |
Размяшчэнне | Раён Суміда, Токіа |
Краіна | Японія |
Архітэктар | Nikken Sekkei |
Падрадчык | Obayashi Corp. |
Пачатак будаўніцтва | 14 ліпеня 2008 |
Кошт | 65 мільярдаў ¥ (860 мільёнаў $) |
Архітэктурны стыль | неафутурыстычны |
Вышыня | 634 м |
Tokyo Sky Tree (яп.: 東京スカイツリー) — вяшчальная і назіральная вежа ў раёне Суміда горада Токіа, Японія, якая ўключае ў сябе рэстаранны комплекс. Яна стала самым высокім збудаваннем Японіі яшчэ ў 2010 годзе і дасягнула вышыні 634 метра ў сакавіку 2011, стаўшы самай высокай вежай у свеце (перасягнуўшы высату тэлевежы Гуанчжоу) і другім па вышыні будынкам у свеце пасля Бурдж-Халіфы (829,8 метраў).